Гістарычная даведка
“З гісторыі Горскай школы”
У 1884 навучальным годзе ў Гарах была адкрыта царкоўна-прыходская школа. Пазней у в. Горы па лініі земства была адкрыта 2-класная школа, якая прыйшла на змену царкоўна-прыходскай.
У 1920 годзе ў весцы існавала школа па ліквідацыі непісьменнасці дарослага насельніцтва. Хутка адкрылася пачатковая школа. На базе пачатковай школы ў весцы Горы ў 1931 годзе адкрылася – “сямігодка”. Існавала і школа калгаснай моладзі. У 1938 годзе Горская сямігодка была ператворана ў сярэднюю школу.
У 1940 – 41 навучальным годзе школа дала першы выпуск навучэнцаў сярэдняй адукацыі. Памяшканне школы было пабудавана ў 1941 годзе. Адкрыцце школы меркавалася на 1 верасня 1941 года. Але гэта не адбылося, перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна. У час вайны школа была зруйнавана і разграблена немцамі.
Пасля вызвалення вучыліся па хатах па праграме сямігадовай школы.
9-га лютага 1953 года ў жыцці нашай школы адбылася радасная падзея: быў здадзены ў эксплуатацыю новы цагляны двухпавярховы будынак школы, з прасторнымі і светлымі класамі і пакоямі для заняткаў.
У 1953\54 навучальным годзе Гораўская школа (такую назву яна мела у тыя часы) зноў была ператворана ў дзесяцігодку.
У 70-я гады 20 стагоддзя ў выніку рэформы школьнай адукацыі школа стала – “адзінацацігадовай”.
У 2003 годзе школа і дзіцячы сад былі аб’яднаны ў адзіны комплекс які атрымаў назву Горскі ВПК “дз\с-сш” (Горскі Вучэбна Педагагічны Комплекс “Дзіцячы сад-сярэдняя школа”).
У 2007 годзе, у час будаўніцтва аграгарадка ў в.Горы, быў адрамантаваны фасад школы. Школа набыла сучасны, прыгожы выгляд.
Настаўнікі дзяржаўнай установы адукцыі “Горская базавая школа Краснапольскага раёна” гэта добрыя, чулыя людзі, якія імкнуцца даць вучням якасныя веды і падрыхтаваць іх да самастойнага жыцця.